Галоўная старонка

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Біблія Скарыны

Старабеларуская мова — усходнеславянская мова, дзяржаўная і пісьмовая мова Вялікага Княства Літоўскага і Рэчы Паспалітай, а таксама Малдаўскага княства, у аснову якой лягла тагачасная народная беларуская мова.

Ёсьць храналягічным этапам у разьвіцьці беларускай мовы, які папярэднічаў сучаснай беларускай мове. Мела значнае пашырэньне на землях Вялікага Княства Літоўскага да канца XVII стагодзьдзя. Захоўвалася ў юрыдычным ужытку да другой трэці XIX стагодзьдзя. З канца XIV ст. пісьмовае выкарыстаньне гэтае мовы пашыраецца на ўсёй беларускай этнічнай тэрыторыі, а з канца XV ст. адрозныя пісьмовыя формы беларускай мовы кладуцца ў аснову першых сьвецкіх твораў. Канчатковага ўздыму старабеларуская мова дасягае ў сярэдзіне XVI ст., калі яе справавы варыянт становіцца трывалай мовай сьвецкіх і рэлігійных твораў, а ў самой мове ўва ўсіх яе жанрах уніфікуецца пісьмовасьць, якая становіцца надзвычай блізкай да жывога маўленьня. Адначасна, канчаткова складаецца наддыялектнае кайнэ са старабеларускімі рысамі, што дазволіла карыстаць мову на ўсёй прасторы ВКЛ, г. зн. і на этнічна ўкраінскіх землях.
(артыкул цалкам…)

Галаўная сядзіба

Міжнародны саюз электрасувязі (МСЭ) — міжнародная арганізацыя, заснаваная 17 траўня 1865 году ў Парыжы (Францыя) 20 дзяржавамі мацерыковай Эўропы пад назовам Міжнародны тэлеграфны саюз для забесьпячэньня хутчэйшай перадачы паведамленьняў.

З 1934 г. мае сучасны назоў. З 1948 г. галаўная сядзіба месьціцца ў Жэнэве (Швайцарыя). Выкарыстоўвае ў сваёй дзейнасьці 6 службовых моваў (ангельскую, арабскую, гішпанскую, кітайскую, расейскую і францускую).

У 1947 г. Беларуская Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка стала дзяржавай-удзельніцай МСЭ. 2 кастрычніка 1947 г. ў Атлантык-Сіці (штат Нью-Джэрзі, ЗША) Міжнароднае пагадненьне аб электрасувязі падпісаў ад БССР Леанард Касьцюшка. 30 кастрычніка 2002 г. Савет міністраў Рэспублікі Беларусь Пастановай № 1504 «Аб супрацоўніцтве Рэспублікі Беларусь зь міжнароднымі арганізацыямі» прызначыў Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь галоўным ведамствам для супрацы з МСЭ.
(артыкул цалкам…)

Ці ведаеце вы…

З новых артыкулаў (1—31 кастрычніка)

Гэты дзень у гісторыі

Генрых VIII

17 сьнежня: Дзень беларускага кіно

  • 1538Папа рымскі Павал III адлучыў ад Касьцёла ангельскага караля Генрыха VIII (на выяве)
  • 1777Францыя вызнала незалежнасьць ангельскіх калёніяў у Паўночнай Амэрыцы (будучых Злучаных Штатаў Амэрыкі).
  • 1903 — першы ў гісторыі палёт самалёта
  • 1924 — утварылася прафэсійнае аб’яднаньне беларускіх кінэматаграфістаў і фатографаў «Белдзяржкіно»
  • 1926 — у БССР прайшоў першы ўсеагульны перапіс насельніцтва
  • 1986 — у Кембрыдзкім шпіталі ўпершыню ў гісторыі мэдыцыны зрабілі адначасную перасадку сэрца, печані і лёгкіх
  • 1988 — І зьезд Беларускага аб’яднаньня студэнтаў
  • 1992 — у Менску распачаўся І сход беларусаў блізкага замежжа (працягваўся 2 дні)
  • 1994 — у Вільні на могілках Росы зьявіўся помнік Альбіну Стаповічу
  • 2011 — у Нідэрляндзкай Вікіпэдыі зьявіўся мільённы артыкул.
  • Актуальныя падзеі

    Гэта разьдзел Вікіпэдыі на беларускай мове клясычным правапісам. Існуе шмат іншых моўных разьдзелаў, найбольш прадстаўнічыя зь якіх:
    Вікіпэдыя працуе на магутнасьцях Фундацыі «Вікімэдыя», якая апэруе і некаторымі іншымі шматмоўнымі і вольнымі праектамі.